Eriobotrya
Мушмула японская[3] (Eriobotrya) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae), які ўключае каля дзесяці відаў буйных вечназялёных кустоў і невялікіх дрэў, распаўсюджаных на ўсходзе і паўдневым усходзе Азіі.
Самым вядомым прадстаўніком з’яўляецца мушмула японская (Eriobotrya japonica), якую вырошчваюць за яе ядомыя плады.
Віды роду выкарыстоўваюцца як харчовыя расліны лічынкамі некаторых лускакрылых, у прыватнасці Hypercompe hambletoni.